Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні замежнапалітычнага ведамства краіны, у сьпіс уключылі восем арганізацыяў і дзесяць фізычных асобаў, у тым ліку паўночнакарэйскіх, іранскіх і беларускіх суб’ектаў, якія падтрымліваюць ваенныя дзеяньні Расеі, а таксама расейскіх субʼектаў, якія ўдзельнічаюць у вытворчасьці бесьпілётнікаў і іншай зброі.
У санкцыйны сьпіс уключаныя два беларускія прадпрыемствы: Віцебскае ААТ «Завод Легмаш» і яго дырэктар Уладзіслаў Паўленка, а таксама менскае «КБ Бесьпілётныя верталёты» і яго стваральнік Уладзімер Чудакоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У мэдыя трапіў зварот да Лукашэнкі аб катастрафічнай сытуацыі на падсанкцыйных прадпрыемствахКраіны Эўразьвязу, ЗША, Канада, Вялікая Брытанія і Японія пачалі накладаць санкцыі на Беларусь пасьля жорсткіх разгонаў акцый пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у 2020 годзе. Пазьней санкцыі пашырылі за падтрымку ўладамі Беларусі расейскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новы пакет санкцыяў Эўразьвязу мае пашырыць фінансавую блякаду Беларусі