16–17 чэрвеня ў Стакгольме прайшоў форум «Пашырэньне правоў і магчымасьцяў жанчын і дэмакратыя для Беларусі — 2025». Якія вострыя пытаньні задавалі на форуме і як на іх адказвалі?
Пяты раз запар Акіхіра Гаеўскі-Ханада сустракае дзень народзінаў за кратамі. 18 чэрвеня актывісту анархісцкага руху споўнілася 25.
Улады ня раз заяўлялі, што ўведзеныя супраць Беларусі санкцыі не паўплывалі на вынікі дзейнасьці эканомікі.
Авіяцыя Ізраілю ўдарыла па вайсковым Унівэрсытэце імя імама Хусэйна на ўсходняй ускраіне Тэгерану, паведамляюць іранскія СМІ. Гэта вышэйшая вайсковая навучальная ўстанова для падрыхтоўкі і павышэньня кваліфікацыі вайсковых і цывільных спэцыялістаў, вынікае з адкрытых крыніц.
Спэцыяльны прадстаўнік прэзыдэнта ЗША ў пытаньнях Украіны Кіт Келаг плянуе ў бліжэйшыя дні наведаць Беларусь, каб сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам.
Віктара Бабарыку, банкіра і грамадзкага дзеяча, прэтэндэнта ў кандыдаты на пасаду прэзыдэнта падчас выбараў 2020 году, арыштавалі разам з сынам Эдуардам, кіраўніком ягонай ініцыятыўнай групы, 18 чэрвеня пяць гадоў таму.
Падзеі 18 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дырэктар Нацыянальнага цэнтру абароны пэрсанальных даных Андрэй Гаеў заявіў, што ў кампаніях, якія займаюцца арганізацыяй відэаназіраньня, а таксама будаўнічы рынкам, адбыўся выцек асабістай інфармацыі.
У час правядзеньня палявых дасьледаваньняў супрацоўнікі навуковага аддзелу Белавескай пушчы знайшлі буйную папуляцыю балотнага вужавага зельля (Ophioglossum valgatum), якая раней не адзначалася.
Грамадзянства Расеі атрымаў беларус Антон Хілько, які спачатку як валянтэр дапамагаў расейскім салдатам, а вясной 2025 году падпісаў кантракт зь Міністэрствам абароны Расеі. У Беларусі яго судзілі за ўхіленьне ад службы ў войску.
Белтэлерадыёкампанія ў 2025 годзе выдзеліла 550 тысяч эўра на прасоўваньне беларускай прапаганды на розных кантынэнтах сьвету.
Расейскі вайсковец, які ваюе на баку Ўкраіны, заявіў каналу «Настоящее время», што міграцыйная служба краіны мае негалоснае распараджэньне не выдаваць украінскія пашпарты добраахвотнікам зь Беларусі і Расеі. Што пра гэта кажуць беларусы.
«Беларусбанк» зьнізіў стаўкі па праграме «Іпатэка экспрэс» — галоўнай праграме на другасным рынку і гатовых новабудоўлях.
Намесьнік старшыні сталай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Андрэй Ліс паведаміў, што за другое цягам году парушэньне правілаў увозу і выкарыстаньня без дазволу бесьпілётнікаў уводзіцца крымінальная адказнасьць.
Канстытуцыйны суд адмовіўся разглядаць скаргу праваабаронцы Леаніда Судаленкі на парушэньне ягоных правоў падчас завочнага судовага працэсу.
Ізраіль ужо 5 дзён наносіць удары па вайсковых аб'ектах па ўсім Іране, па пускавых устаноўках ракет, па будынках, зьвязаных з іранскай ядзернай праграмай і іранскімі ўладамі. Тысячы жыхароў Тэгерану зьяжджаюць з гораду, на шашы шматкілямэтровыя заторы. Відэа каналу «Настоящее время».
У Кіеве ня менш як 14 чалавек загінулі, 114 пацярпелі пасьля масавага расейскага ўдару па горадзе ў ноч на аўторак. У адным са шматпавярховых жылых дамоў абрынуўся цэлы пад'езд. Адэсу атакавалі беспілётнікі. Загінулі два чалавекі, яшчэ аднаго шукаюць пад заваламі. Пацярпелых – некалькі дзясяткаў.
16–17 чэрвеня ў Стакгольме праходзіць форум «Пашырэньне правоў і магчымасьцяў жанчын і дэмакратыя для Беларусі — 2025», прысьвечаны ролі беларускіх жанчын у змаганьні за дэмакратыю.
Савет Міністраў апублікаваў пералік адпаведных артыкулаў Крымінальнага кодэксу.
Украінскі арганізатар нелегальнай міграцыі расказаў, чаму ўхілістам ня варта ісьці празь Беларусь
Работнікаў Рэчыцкага заводу мэталавырабаў пачалі выпраўляць у непрацяглыя неаплатныя адпачынкі, даведаўся «Флагшток» ад крыніцы, зьвязанай з прадпрыемствам.
Трамп патлумачыў ад’езд «важнымі справамі» ў Вашынгтоне. Пры гэтым ён публічна зьняпраўдзіў словы прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона, нібыта ён вяртаецца для таго, каб заняцца спыненьнем агню паміж Ізраілем і Іранам.
Мірнае насельніцтва Ізраілю і Ірану апынулася ў эпіцэнтры масавых удараў паміж дзьвюма краінамі – гэта дэманструюць фатаграфіі з месца падзеяў.
Паводле МУС Украіны, удары нанесеныя прынамсі па 27 месцах у розных раёнах Кіева: жылыя дамы, аб’екты крытычнай інфраструктуры.
Падзеі 17 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Ізраіль нанёс удар па штаб-кватэры іранскай дзяржаўнай тэлекампаніі IRIB у Тэгеране, пасьля гэтага трансьляцыю спынілі.
16–17 чэрвеня Стакгольм прымае форум «Пашырэньне правоў і магчымасьцяў жанчын і дэмакратыя для Беларусі — 2025», міжнародную плятформу, прысьвечаную ролі беларускіх жанчын у змаганьні за дэмакратыю.
Алея месьціцца ў парку імя Геа Мілева ў Сафіі, побач — амбасада Беларусі ў Баўгарыі.
У Канадзе 16 чэрвеня адкрываецца саміт «Групы сямі» (G7) — вядучых індустрыяльна разьвітых дэмакратый сьвету.
Міністэрства спорту і турызму вынесла на грамадзкае абмеркаваньне законапраект, у якім прадугледжаныя зьмены для тых, хто займаецца агра- і экатурызмам.
Агенцтва «Позірк» прааналізавала зьвесткі эканамічнай статыстыкі Белстату. У краіне расьце запазычанасьць прадпрыемстваў, павялічваюцца складзкія запасы нерэалізаванай прадукцыі і падае раздробны таваразварот.
Журы, складзенае з эколягаў і журналістаў, адзначыла першую публікацыю і яе адаптацыю ў сацыяльных сетках з цыклю «Сьляды».
Кіраўнік МУС Украіны Ігар Кліменка ў сваім тэлеграм-канале заявіў, што падчас апошніх абменаў Кіеву «перадалі і целы расейскіх вайскоўцаў — зьмешаныя з целамі ўкраінцаў». У Расеі яго заяву пакуль не камэнтавалі.
Вільня хоча пакінуць за сабой магчымасьць прымаць самастойныя рашэньні аб санкцыях у выпадку, калі іх працяг улетку 2025 году заблякуе Вугоршчына.
Міжнародны Стакгольмскі інстытут дасьледаваньня праблемаў міру (SIPRI) апублікаваў штогадовую справаздачу пра мір, вайну і міжнародную бясьпеку.
Пакараць штрафам Алену Арлову пастанавіў Куйбышаўскі раённы суд Пецярбургу. Пра гэта паведамляе прэс-служба суду. Яе прызналі вінаватай ва ўдзеле ў дзейнасьці «непажаданай» арганізацыі.
Прапорцыя абмену целамі не адлюстроўвае прапорцыі рэальных стратаў бакоў на вайне. Паводле экспэртаў, большыя страты нясе той бок, які наступае, а эвакуаваць з поля бою целы загінулых складаней войску, што адступае.
Цяпер ён мае статус ваеннапалоннага і можа трапіць у сьпіс будучых абменаў паміж Расеяй і Ўкраінай.
На здымках, зробленых спадарожнікам Maxar 15 чэрвеня, выразна бачныя наступствы ізраільскіх удараў па розных аб’ектах у Іране.
Пасьля тэлефоннага абмеркаваньня абвастрэньня канфлікту на Блізкім Усходзе з Уладзімірам Пуціным 14 чэрвеня прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп напісаў у сацыяльных сетках, што ён і прэзыдэнт Расеі лічаць аднолькава: «гэтая вайна паміж Ізраілем і Іранам павінна скончыцца».
Украінская служба Радыё Свабода здолела вызначыць расейскіх вайскоўцаў, якія, імаверна, спрычыніліся да расстрэлаў чатырох цывільных грамадзян і двух удзельнікаў мясцовай тэрытарыяльнай абароны ў Бучы.
57-гадовага Вэнса Лютэра Болтэра затрымалі ў лесе ля гораду Грын-Айн, дзе ён жыў.
Міністэрства замежных справаў Расеі паведаміла аб эвакуацыі з Ірану 238 грамадзян Расеі, Беларусі і Таджыкістану.
Пра тое, зь якімі цякжасьцямі ў легалізацыі ва Ўкраіне сутыкаюцца беларускія і расейскія добраахвотнікі, апавядае ў сваім відэасюжэце «Настоящее время».
На саміце G7 у Канадзе, які пачаўся 15 чэрвеня, лідэры краін «Вялікай сямёркі» абмяркоўваюць шляхі дээскаляцыі канфлікту на Блізкім Усходзе.
Падзеі 16 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя ААН (FAO) у чэрвеньскай справаздачы «Пэрспэктывы харчаваньня» прааналізавала падзеі, якія ўплываюць на ўсясьветныя рынкі харчовай прадукцыі.
Вайна паміж Расеяй і Ўкраінай: агляд аб абстрэлах грамадзянскай інфраструктуры і вяртаньні цел загінулых за 15 чэрвеня.
Паляваньне на мядзьведзя будзе дазволена цягам паўгоду, а на рысь — толькі чатыры месяцы.
Кампанія «Белавія» ад выкананьня рэйсаў не адмовілася.
Загрузіць яшчэ