Від лішайніка з Антарктыды назвалі імем беларускага навукоўца

Антарктыда

Новы для навукі від лішайнікаў названы ў гонар вядомага беларускага палярнага дасьледчыка Юрыя Гігіняка, паведамілі ў НПЦ біярэсурсаў.

Austroplaca giginyakii Halıcı, Yiğit & Güllü sp. nov. — такую назву новаму віду лішайніка даў вядомы турэцкі навукоўца, прафэсар Мэхмэт Гёкхан Халічы, кіраўнік міжнароднага праекту «Штрых-кадаваньне ДНК лішайнікаў Усходняй Антарктыды».

Дасьледаваньні адбываліся на антарктычнай станцыі «Гара Вячэрняя».

Падрабязнае апісаньне новага віду і вынікі дасьледаваньняў паказалі на паседжаньні батаніка-фізыялягічнага сэмінару на базе Інстытуту экспэрымэнтальнай батанікі НАН Беларусі.

Тое, што ў назьве ёсьць прозьвішча беларускага навукоўца Юрыя Гігіняка — гэта ня толькі даніна павагі яго навуковай спадчыне, але і сымбалічнае прызнаньне яго ўнёску ў разьвіцьцё дасьледаваньняў у галіне біяразнастайнасьці Антарктыкі і ролі Беларусі ў палярным рэгіёне, адзначылі ў НПЦ.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гісторыя палярніка, які ўцёк зь Беларусі ў Літву: «Калі параўноўваць зь месцам, адкуль я прыехаў, гэта неба і зямля»