Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новая Зэляндыя ўвяла дадатковыя санкцыі супраць Беларусі за падтрымку расейскай вайны ва Ўкраіне


Дзяржаўны сьцяг Новай Зэляндыі. Ілюстрацыйнае фота
Дзяржаўны сьцяг Новай Зэляндыі. Ілюстрацыйнае фота

Урад Новай Зэляндыі наклаў дадатковыя санкцыі на Беларусь за падтрымку расейскай агрэсіі супраць Украіны.

Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні замежнапалітычнага ведамства краіны, у сьпіс уключылі восем арганізацыяў і дзесяць фізычных асобаў, у тым ліку паўночнакарэйскіх, іранскіх і беларускіх суб’ектаў, якія падтрымліваюць ваенныя дзеяньні Расеі, а таксама расейскіх субʼектаў, якія ўдзельнічаюць у вытворчасьці бесьпілётнікаў і іншай зброі.

У санкцыйны сьпіс уключаныя два беларускія прадпрыемствы: Віцебскае ААТ «Завод Легмаш» і яго дырэктар Уладзіслаў Паўленка, а таксама менскае «КБ Бесьпілётныя верталёты» і яго стваральнік Уладзімер Чудакоў.

Краіны Эўразьвязу, ЗША, Канада, Вялікая Брытанія і Японія пачалі накладаць санкцыі на Беларусь пасьля жорсткіх разгонаў акцый пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у 2020 годзе. Пазьней санкцыі пашырылі за падтрымку ўладамі Беларусі расейскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG